29 апреля 2019

“Край мой там, дзе Нёман льецца”

33 times

Падведзены вынікі мерапрыемстваў, якія былі праведзены на працягу Тыдня, прысвечанага прадметам сацыяльна-гуманітарнага цыклу пад назвай “Край мой там, дзе Нёман льецца”.

У мерапрымствах, разнастайных па змесце і формах,  актыўна прынялі ўдзел як навучэнцы, так і выкладчыкі каледжа .У якасці гасцей былі запрошаны супрацоўнікі музея М.Багдановіча, з якімі наладжана цеснае і плённае  супрацоўніцва. Навучэнцы мелі магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, паказаць веды ў галіне  гісторыі роднага краю, здзейсніць  віртуальныя вандроўкі па запаведным куточкам Беларусі, а таксама наведаць Гродзенскі лялечны тэатр.  

Навучэнцы атрымалі граматы, падзякі і, дзякуючы вучнёўскаму прафсаюзнаму камітэту, салодкія падарункі. На закрыцці Тыдня  панаваў святочны настрой, ўсе засталіся задаволенымі.