23 апреля 2019

“Зорка Максіма Багдановіча”

135 times

Пад знакам Года малой радзімы ў Беларусі прайшоў 2018-ы і пачаўся 2019 год. У гонар гэтай акцыі ў нашым каледжы праходзяцца цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя выкладчыкамі сацыяльна-гуманітарнага цыклу.


Сёння расчыніла свае дзверы літаратурная гасцёўня, куды былі запрошаны супрацоўнікі музея М.Багдановіча. Загадчык музея Рапінчук Алена Іосіфаўна правяла сярод навучэнцаў літаратурны брэйн-рынг пад назвай “Зорка Максіма Багдановіча”. Пад час брэйн-рынгу панаваў асаблівы дух спаборніцтва і азарту.
Каманда “ Валошкі”( 35 група ) - 1 месца
Каманда “ Каласы” ( 57 група) – 2 месца
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Габроўская Ірына Міхайлаўна падрыхтавала з навучэнцамі літаратурна-музычную кампазіцыю “Літаратурная Гродзеншчына. Свет далёкай зоркі”. У межах мерапрыемства быў абвешчаны конкурс на лепшае выкананне вершаў М.Багдановіча на памяць пад назвай “Вянок паэзіі”.
Па выніках конкурсу журы адзначыла навучэнцаў не толькі граматамі, але і салодкімі прызамі:
Свірыд Даніла, 57 група – 1 месца верш М.Багдановіча “ Маладыя гады, маладыя жаданні”
Лабачоў Аляксей, Шчука Раман, Раманчук Павел, 35 група – 2 месца  верш М.Багдановіча “ Пагоня” 

Віншуем пераможцаў! Вялікі дзякуй усім удзельнікам мерапрымства! Вы малайцы! Не цурайцеся роднай мовы, нясіце з гонарам культуру і гісторую свайго народа ў свет, бо вы – беларусы, і хай свет далёкай зоркі М.Багдановіча асвятляе ваш шлях.